Сообщество не верифицировано администрацией ВКонтакте
Видимость
открытое
Популярность:
У сообщества нет огня Прометея
Домен:
rada_by
Описание
Паміж высокіх будынкаў, у штодзённым завіханьні, сярод звыклых клопатаў… прабіваючыся праз шум буйнога гораду, напаўняе прастору і спыняе час – песьня.
Гэтая песьня – мост, які злучае стагодзьдзі; хваля, якая скалыхвае навакольле; гісторыя, якую спрадвеку бацькі пераказвалі сваім сынам.
Гурт “РАДА” – пераемнік традыцыйных сьпеваў, пачутых падчас экспедыцый па беларускіх вёсках. Гэта суполка людзей, не зьвязаных з этнаграфіяй і культуралёгіяй прафэсійна, але аб’яднаных глыбокай цікаўнасьцю да беларускай традыцыі.
Запрашаем далучыцца да суполкі, дзе вы зможаце болей даведацца пра дзейнасьць гурта і, канешне, пачуць песьні, зь якімі вырасталі і зь якімі жывуць пакаленьні нашага найбагацейшага этнасу, пакаленьні беларусаў.