Гурток даследчыкаў генеалогіі "Радавод"

  • Подписчики: 254 подписчиков
  • ID: 25680609
Блокировка:
Нет ограничений
Верификация:
Сообщество не верифицировано администрацией ВКонтакте
Видимость
открытое
Популярность:
У сообщества нет огня Прометея
Домен:
radavod

Описание

Гурток даследчыкаў генеалогіі (ГДГ)“Радавод” створаны з мэтай развіцця айчыннай генеалогіі, адраджэння і захавання родавай памяці беларусаў, распаўсюджвання ведаў аб гісторыі і генеалогіі беларускага народа, выхавання павагі да культурнай спадчыны свайго і іншых народаў, да агульначалавечых культурных каштоўнасцей. Задачамі ГДГ “Радавод” з’яўляюцца: - папулярызацыя сярод грамадства навуковых і маральна-выхаваўчых аспектаў генеалогіі як значнай асновы родавай і нацыянальнай самасвядомасці; - аказанне дапамогі ў пошуку генеалагічных звестак і складанні свайго радаводу; - садзейнічанне развіццю айчыннай генеалогіі як навуковай дысцыпліны. Прадмет дзейнасці ГДГ “Радавод” – дзейнасць, накіраваная на ўсведамленне важнасці і захаванне ў кожнай сям’і на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі родавай і нацыянальнай памяці. Накірункі дзейнасці ГДГ “Радавод”: - генеалога-бібліяграфічны: напісанне, азнаямленне і прэзентацыя новых выданняў па генеалогіі, іх сістэматызацыя, стварэнне агульнай бібліяграфічнай базы па генеалогіі Беларусі, фарміраванне электроннай бібліятэкі тэкстаў генеалагічных даследаванняў; - генеалога-пошукавы: стварэнне агульнага спіса беларусаў-землякоў, праслаўленых на Беларусі і за яе межамі ў розныя гістарычныя эпохі з мэтай далейшага паглыбленага даследавання іх радавода; - некрапалістычны: апісанне могільнікаў па пэўных правілах, фотафіксацыя ўсіх даваенных пахаванняў на іх, публікацыя накопленай інфармацыі; - навукова-даследчыцкі: кансультаванне і дапамога ў генеалагічных даследаваннях сябраў гуртка, абмеркаванне гатовых радаводаў, падрыхтоўка іх да публікацыі. Месца знаходжання: БДУ, гiстарычны факультэт (вул. Чырвонаармейская, 6) Нашая старонка ў Facebook: http://www.facebook.com/radavod